Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З прыгажосцю ўсёй Беларусі

З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,
Бо яна – адіная наша
Зямля родная, лепшая маці.

Я шчаслівая, я – беларуска
На Радзіме сваёй я вучуся.
І не вабяць мяне краіны,
Дзе не чую я роднай мовы.

А калі вы падзеце дзесьці
У краіну за межамі нашай:
Не забудзьце родную мову,
Размаўляйце на ёй, разважайце.

Я люблю цябе і шаную
Для цябе я спяваю песні
За цябе, Беларусь – Радзіма
Я аддам, усё што ёсць у свеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З прыгажосцю ўсёй Беларусі - Жанна Аляхновіч