Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слова пяшчотнае наша,,Каханьне

Слова пяшчотнае наша,,Каханьне,,…
Чым жа цябе замяніць?
Родную мову аддаць не выгнаньне,
Можна ж ці, з нашай зямлі?

Жорсткія латы надзеньня чужога,
Доўга ці будзеш насіць?
Доўга ці, роднае выгукнуць – сорам,
Будзеш чужога прасіць?

Ці ж твая доля бадзяцца, жабрачыць,
Туляцца ў абшарах сваіх?
Люд мой! Ужо хутка не страць называцца
Беларусам на роднай зямлі!
-09.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Слова пяшчотнае наша,,Каханьне - Міхась Карцялёў