Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ***Навакол – зямная прахалода

***
Навакол – зямная прахалода.
Дождж пайшоў спаволенай хадой.
І сады ўздыхнулі, і гароды,
Дажджавой абмытыя вадой.

Ажылі прывялыя ўжо травы,
Кветкі ўверх прыўзнялі галаву,
І дубок маленькі кучаравы
Нібы шэпча некаму: “Жыву!”

Сінява выглядвае з-за хмары,
Бы чакае вызвалення міг.
Хутка сонца зноў загаспадарыць
На абшарах вечнасці сваіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ***Навакол – зямная прахалода - Мікола Шабовіч