Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Партызан

Памяці Віці Сітніцы Нізка хмары плывуць над зямлёю, Бор аб нечым маркотна гудзе. Патаемнай сцяжынкай лясною Партызан у разведку ідзе. Трэба звесткі здабыць для атрада, Шмат варожых прайсці перашкод. Партызану ж зусім небагата, Партызану шаснаццаты год. Хутка родныя будуць абшары: Вось і хата, і цёплы пакой. На хвілінку к пяшчотнаму твару, Як раней, прытуліўся шчакой. І ад стомы закрыліся вочы, Галавой да падушкі прыпаў. Не заснула матуля той ноччу, Але здраднік таксама не спаў. Немцы крадуцца полем да хаты, – Уставай жа з пасцелі, сынок. Прабірайся балотам да таты, Абыходзь супастатаў здалёк. У вачах пахіснуліся травы, Зазвінелі, нібыта званы… Партызанскі хлапчук пахаваны З той пары на паляне ў бары. Шэпча лес над магілай хлапечай, Кветак шмат на паляне цвіце, Салавейка вясною шчабеча І тужліва зязюля куе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Партызан - Антаніна Рыбалка