Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сям’я

Трава ласёу чакала на паляне,
Ля смоклау завіхаліся чмялі.
I рэха бегла – у залатое ранне,
Кудысь праз бор – мо аж на край зямлі.

Стаяу між соснау лось і звау кагосьці,
Нібы вітау з вясёлым, ясным днём.
I ціха, як на стрэчу, а ці у госці,
Сюды ласіха выйшла з ласянём.

I на паляне утрох яны сышліся –
Што манументы у ззянні сінявы.
I лось – і ласянятку, і ласісе
Пракладвау шлях да рослае травы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сям’я - Кастусь Кірыенка