Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасхальнае

Пакладу у кошык
вялікодных яек,
завяжу хусцінкай

І вячыстым ранкам
яснаю заранкай
панясу да цэрквы.

У зіхатлівым ззянні
па-над купаламі
галубы віюцца.

І адхланне сэрцу
ў прадчуванні смерці –
Хрыстос
Уваскрэсе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пасхальнае - Ангеліна Дабравольская