Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праведнікі Беларусі

Праведнікі мілай Беларусі,
Вам я, як героям, пакланюсь.
Гімн іграе сонечны на гуслях
Праведная вамі Беларусь.

Ў час, калі нахлынула навала,
Баль спраўляла лютае звяр’ё,
Вы жыццё яўрэяў ратавалі,
Пад пагрозу ставячы сваё.

Смерці заглядаючы у вочы,
Не маглі няшчасных ёй адаць,
Бо Хрыстос на свет прыйшоў аднойчы,
Каб усіх нас, грэшных, ратаваць.

Неба воч не змежвае, – ўсё бачыць,
І заўжды пачуццямі гарыць…
Хай Збавіцель шчодра вам аддзячыць,
Што вы мужна неслі цяжкі крыж…

Дым ад крэматорыяў клубіўся.
Ён і зараз недзе ў хмарах ёсць.
Гром крычыць, каб людзі не забылі…
Дождж з гаркотай тут нярэдкі госць…

Праведнікі мілай Беларусі,
Вам я, як героям, пакланюсь.
Гімн іграе сонечны на гуслях
Праведная вамі Беларусь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Праведнікі Беларусі - Станіслаў Валодзька