Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Жыві ў Беларусі

Жыві ў Беларусі,
Да месцаў тых бяжы,
Дзе ты, як малый бусьлік,
З сям’ёй бацькоўскай жыў.

Жыві ў Беларусі
І скаргаў не насі,
Аб землях, што да густу –
Нікому не хлусі.

Жыві ў Беларусі,
Як жаба, воўк ці вепр,
Як ў вёсках шэрых гусі
І гэтак ж чалавек.

Жыві ў Беларусі,
Усмакчысь, як дробный клешч
І хай жа скажуць людзі,
Што ты ёсьць чалавек.

Жыві ў Беларусі
І помні, што жывеш,
І поўні ёю грудзі,
І доўжы дні свае.
-05.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыві ў Беларусі - Міхась Карцялёў