Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві, мой чмель!

Жыві, мой чмель!

Не прусакі казычуць вушы,
Жывуць у душы маёй чмялі,
Жывуць бязвідна і бязгучна
Ёй носяць нектар залаты,

Акацый сцелячы абрусы,
Ад гронкаў белы мёд ліюць,
А ён, нібыта з казкі рускай,
Цячэ паўз рот на бараду,

Прыносяць шчырыя вітаньні,
Дзявочу прыязьнь й лагаду,
Але ж, на ложаку світальным
Яны не лашчаць ні адну.

Вялікі сьвет – ва ўсе бакі!
Ляцяць з душы па ім чмялі…
Жыві ж, мой чмель, жыві, жыві!
Адным табою сьвет жывы.
-26.05.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Жыві, мой чмель! - Міхась Карцялёў