Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прага крыла

Рыфмы змахну са стала,
Але не выйду з прыгнёту.
Вечная прага крыла –
Вера і сіла палёту.

На скрыжаваннях падзей –
Горыч і слодач аскомы.
Дзякую, белы мой дзень,
Ты налятаўся да стомы.

Песня і песня,
апроч
Звышнепрыкаянай зморы.
Дзякую, чорная ноч,
Ты узняслася да зорак.

…Тоўстых каменняў ілбы
Палеазойскае эры;
…Сытыя галубы
На падаконніку веры,

Вас не люблю, а шкадую.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прага крыла - Яўгенія Янішчыц