Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыедзь у край мой ціхі

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
I мудрыя лясы.

Хапае на Палессі
I сонца, і вады.
I што ні двор – то песня,
Што вёска – то сады.

Па травах светла-шызых
Мы пройдзем ля ракі,
Дзе, мыючы бялізну,
Вядуць сваё жанкі.

I будзе песня спета
Пра шчасце і бяду
I будзе падаць лета
У гуллівую ваду.

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы.
Тут белыя бусліхі
I мудрыя лясы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыедзь у край мой ціхі - Яўгенія Янішчыц