Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Беларускі Край

Песня жаваранкаў
І буслоў клякатанне
Васількі на лугу,
Туманы на світанні.

Свежы подых лясоў
Жыта шэлест духмяны
І зуброў вечных зоў
І іх рык нечаканы

Дабразычнасць людзей
Працавтасць і шчырасць
Смех шчаслівых дзяцей
І да волі імклівасць

Родны край гэта мой
І Радзіма мая
І няма больш другой
І люблю цябе я!!!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларускі Край - Арсеній Пятровіч