Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дзе мой казачны край?

Дзе мой казачны край?..
Дзе нiколi не жыў.
Толькi марыў аб iм
Ды начамi тужыў.
Па барах, па лугах
Па яго не блукаў,
Гэты казачны край –
Я ў душы адшукаў.
Невядомы пакуль
Далягляды яго,
Але рэкi цякуць –
Ўсе да сэрца майго…
i здаецца парой,
Што аднойчы там жыў,
Што мой казачны край
Мне даўно не чужы!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзе мой казачны край? - Міхась Курыла