Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВЯТОЕ

З якiх нi вярталiся б толькi дарог,
Вяртаемся мы да духоўных вытокаў:
Легенд ды паданняў, што час нам збярог,
Паэзii мудрай – як неба, высокай.
Вяртаемся ў казачны край небылiц
Часой палявання на дзiкага тура,
Да нашых традый i ведаў крынiц –
Гняздоўяў культуры, як Полацк цi Тураў…
Сябе адчуваць пачынаеш наноў
Зямлi патрыётам – свабодным i годным…
…Святое – яно зразумела без слоў!..
Святое – яно ў Слове родным!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СВЯТОЕ - Міхась Курыла