Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як сад ад квецiнi дурэў

Як сад ад квецiнi дурэў,
Я палюбiў вясну за тое:
За песню птушак, песню дрэў,
Бо зразумеў – яно святое!..

Як птах, не ведаў я жуды,
Як асачыў сад ля затокi,-
Яго наведвалi тады
(Мой вiнаграднiк малады)
Сiнiцы ды сарокi…

Я не пакiнуў родны плёс,
Не забываў сюды дарогi!..
Любоў да роднага пранёс
Я праз жыцця парогi.

I стаў мудрэй, як Судны дзень,
i на пад’ём шчэ – лёгкi…
З разуменнем гляджу на людзей,
З аптымiзмам – гляджу на аблокi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як сад ад квецiнi дурэў - Міхась Курыла