Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Над Гарынню

Любы мне Палесся край –
Ён прыроды быццам рай:
Травы коўдраю, лясы,
Птушак дзіўных галасы,

Хуткая Гарынь-рака…
Ў сэрцы – цёмная туга:
Лета, папараць цьвіце,
Мілага ж няма нідзе…

Ў вечары смугуе клён.
Я папала у злы палон.
Б’ецца ў берагі Гарынь,
А ў душы маёй – палын…

Дзе ж сустрэнемся з табой?
Ці пачуеш голас мой?
Свеціць зорка мне здаля,
Не сціхае боль мая…

Над ракою стары млын.
Сцелецца к Дняпру Гарынь.
Пад луною светлы плёс.
Спіць захмураны мой лёс…

Выйду на Гарынь-раку,
Сум з душы сваёй здыму!
Хай Гарынь б’е берагі,
Годзе гэтай мне тугі!

Годзе мне ўжо сумаваць,
ў вечар буду я спяваць…
Рукі акуну ў расу,
Распляту сваю касу.

Гэй, Давідаў-Гарадок,
Над Гарынню мой платок.
Заспяваю песню я:
Ой, ты, рэчанька мая…

Як прыгожы галасы
У дзяўчат Гарынь-красы!
Гоман, моладзь на кругу
У Давідаў-Гарадку.

Над Гарынню, у бяроз
Наспаткаю новы лёс…
Родны, мілы мне куток –
Мой Давідаў-Гарадок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Над Гарынню - Леанід Карэліч