Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыгажуня-зіма

******************************
Гэтак казачна – прыгожа –
Немагчыма перадаць!
Мякка сцеле зімка ложак –
Каб не жорстка было спаць…

У маркотным задуменні
Дрэвы велічна стаяць.
Дзень праходзіць, як імгненне:
Толькі ўсталі – трэба спаць.

У руцэ трымаю шуфель –
Давядзецца папацець!
Заляпіла завіруха
Студню, ганак і павець.

Глянеш – дыхаць пераймае –
На такую прыгажосць.
Дзесьці сонейка блукае –
Зараз рэдкі яно госць.

Ды ўжо студзень на сыходзе,
Люты хутка праляціць.
Сумаваць па сонцу годзе,
Трэба й холад перажыць.

Неяк казачна – прыгожа
Сее снег, як дробны мак.
Сцеле зімка белы ложак,
Не супыніцца ніяк…
22.01 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыгажуня-зіма - Лёля Багдановіч