Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Леў чоўнавы, застыла біруза

Леў чоўнавы, застыла біруза,
І мёдам сонца ў верасах загразла.
Самлеў заход, пусты нябёсаў гмах,
Пяскі вакол і смска спрахла.

Шкада сябе, тры дні яшчэ брысці,
Леў чоўнавы матаецца ў пясках.
За залатым руном, па золаце ісці,
Падлічваючы час ў маладзіках.

Той доўгі сон – ён казачна прыгож,
Надзеі поўны, і вады ня трэба.
На прыканцы дарогі, анягож,
Лёў абярнецца, зоркі лінуць з неба.

Ты спіш, і бачыш сон у сне.
Ты ведаеш: прачнуцца трэба – двойчы.
Вароты сноў – закратаны ўдвайне,
Але ў канцы – адчыняцца аднойчы.

І мяккае святло маладзіка,
На золаце пустэльні серабрыцца,
Падорыць сон – як зорная рака,
І неба бірузою заіскрыцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Леў чоўнавы, застыла біруза - Сяргей Кандзідыч