Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мчыцца наша рака паўнаводная

Мчыцца наша рака паўнаводная.
Мы з табой берагі – непадобныя.

Б’е каханне крынічкаю чыстаю.
Дуб схіляецца кронай вячыстаю.

Масты-рукі над рэчкай ўздымаюцца,
І паглядамі сэрцы яднаюцца.

Ты – круты беражок, я – палогі.
Разыходзяцца наша дарогі.

І бяда ўжо бяжыць, набягае,
Спакваля беражок падмывае.

І бурлівей вада – мора чуецца…
А дзе радасць мая? А ці збудзецца?!

Ты не плач, не крычы, бела чаіца!
Ўсё бывае ў жыцці. Ўсё канчаецца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мчыцца наша рака паўнаводная - Тамара Аўсяннікава