Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Экспромт

Ах сініца-вестуніца,
Што ты б’ешся у акно? –
Можа, мілы мне прысніцца,
Што мне мроіцца даўно?
Мо паштоўкай у канверце
Сябра ўчую я цяпло?
Мо майго мілога сэрца
Птахам стукае аб шкло?
Рада б ты сказаць – не можаш,
Згадкі? Згадкі – як вада…
Сэрцайка ж маё варожыць:
Радасць будзе – ці бяда?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Экспромт - Ніна Аксёнчык