Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не маўчы!

Мы жывем як у сьне-
моўчкі ды павольна-
штосьці сэрца хісьне-
не маўчы ніколі!

Мо, журба адпаўзе,
а жыццем ня грэбуй,
у кішэню ня лезь
за слаўцом – ня трэба,

Ды цяжэй удвая
шапацець употай,-
калі праўда твая-
зараз, а не потым-

Хто душу змарнаваў
ў д’ябальскім хаўрусе,
калі можаш трываць,
ды маўчаць не мусіш,-

Загучы!- як гучаць
пяруны спрадвечна,
калі есць што сказаць-
заступай у спрэчку!

Калі выб’ецца знак,
што маўчаць даволі,
калі есць што казаць-
не маўчы ніколі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не маўчы! - Таццяна Лех