Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тэлефануеш – не маўчы

С. М.

Тэлефануеш –
не маўчы.
Абнадзеіўшы,
прыязджай.
Заначуеш зноў
на плячы,
Правініўшыся, –
дагаджай.
Ад кашмараў
мяне пазбаў,
Пастаянных
відовішч-сноў,
Што з другою
жыццё праспаў,
Што з другою
круціўлюбоў.
Што з другою,
а не са мной,
У цябе падрастае
дзіця.
Дай хоць крышку
долі зямной
На астатнюю
рэштку жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тэлефануеш – не маўчы - Вера Буланда