Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пра мастака

Шчаслівы канец. Не мой – таму плачу.
Не зробленай справе маленькі вянец.
Я вып’ю віна за чужую удачу
І буду скуголіць за цяжкую смерць.

Чакаю яго, як зімой сонцапеку,
Як кроплю вады распаленая медзь,
Бо ўжо без яе – не зрабіць а ні кроку,
Бо ўжо без яе можа толькі балець.

Прыдзі! Забяры мае мары, трывогі!
Пакінь толькі момант і крышку душы!
Каб мог я ў цемры разгледзіць дарогу,
Пакінь толькі момант… І крышку душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пра мастака - Міхась Бацян