Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Безабаронную не кідай

Безабаронную не кідай,
Не бяжы ад мяне ўпотай.
Не пакінь, не згубі, не прадай,
Пашкадуеш, мой мілы, потым.

Прыгарні, супакой і ўцеш,
Ці не бачыш, табе я рада.
Толькі сэрца на часткі не рэж
Абыякавасцю і здрадай.

Толькі шчасця не пазбаўляй
Неабдумана-грубым словам.
Заставайся – не прападай,
Мой дзікун непапраўна суровы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Безабаронную не кідай - Вера Буланда