Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хітры кот

Ты хітры кот.
Я злоўленая мышка.
У кіпцюрах тваіх малышка.
Пагуляеш, потым раптам кінеш,
Толькі сэрца назаўсёды вымеш.

Табе патрэбна для чаго?
Пільна мне ты адкажы.
Ад кахання я твайго
Бачу толькі міражы

Дыванамі ружы сьцелеш,
Што балюча колюць ногі.
Сам сябе на часткі дзеліш,
Зводзіш у тупік дарогі.
Разстаўляеш, як лавушкі
Свае довады і словы,
Забіваеш шайбу клюшкай
У мой погляд выпадковы.

Ты хітры кот.
Я злоўленая мышка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хітры кот - Таццяна Станюш