Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рака дзяцінства

Дзе будзе пеўня салавейка,
Крынічка мые золата-пясок, –
З узгорка, вёсачка “Нарэйкі”, –
Пачула яе першы
галасок.
Не развітаўшыся з крыніцай,
Нанізваючы пацеркамі хмыз,
Пад шчодрым сонцам, –
бліскавіцай,
Пабегла па каменьчыках у ніз.
Рукою клапатлівай маці, –
Каб бег дужэў, а не слабеў –
І для Даколькі* і для Шаці*
Знайшла прытокі да сабе.
А як сустрэлася з Арэсай*, –
Рукой да Прыпяці падаць…
І загучыць у хвалях песня,
Якой Дняпру не паспяваць.

2001 г

* – Прытокі Пцічы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рака дзяцінства - Вацлаў Хадасевіч