Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СТАРАСЦЬ

Кожны чалавек жадае,
Каб да старасці дажыць,
Ды не рад ёй, як ступае
На яе ўжо рубяжы.

Старасць – хай сабе не радасць –
Не вялікая бяда.
Я не буду духам падаць,
Толькі аднаго шкада:

Старасць – восень залатая
і халодная зіма.
Хутка ўсё-ткі пралятае,-
іншых пор за ёй няма.

Старасць – сцежка, скуль не збочыш,
Тупай, покуль сілы ёсць,
Бо ніяк адсюль не ўскочыш
Ты назад у маладосць.

Падлічы і ганарыся
Тым, што ты ужо зрабіў,
і пакуль ідзеш – не гніся,
Каб дачасна не астыў.

Кожны чалавек жадае,
Каб да старасці дажыць.
і як старасць напаткае,
Дык чаго табе тужыць?

1974

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СТАРАСЦЬ - Васіль Голуб