Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плаці наперад

Раскажыце мне людзі, што дае вам штуршок?
Хто вас цешыць у дзень, што трымае ў рок?
Пералікі сяброў: хто сапраўдны? хто не?
Сапраўды толькі вера ні за што не згніе!

Я ведаю мы ўсе ідзем праз лабірынт,
І нам не дапаможа выйсці адсюль ніводны фінт,
Тут дзверы зачароўваюць, як флора ў салодкі май,
За кожнай сваё сонца, за кожнаю свой рай.

А мы грызем у сценках свае праёмы дзверэй,
Цягнем прагрэс наперад, будуем клеткі ўсё мацней,
Чарговы від знікае – “…але памятай у правай руцэ мы нож трымаем!”
Мы людзі, нам усё можна – Бог рай нам абяцае!

Ну што ж мы, на Зямлі, не вартыя бязвыплатнасці?
Ці трэба пераконваць, што каханне стаіць на вернасці?
Няўжо нам трэба красці, а потым жыццё асудзім?
Бярэм усё, што хочам, а аддаваць не будзем?

Знайсці бы той куток, дзе ёсць прыродная раўнавага,
Дзе кожны атрымае заслужаную павагу,
Знішчаеш глебу – знішчы моц у сабе не раз,
Затопчаш кветку – пасадзі колькі зможаш у адказ,

Захочаш пах салёны між гор, пясочных пляжаў,
Пральеш не мала слёзаў, зальеш паўсотню мораў,
Захочаш плыць між зоркаў, праз космас заспакаення,
Парвеш не мала нэрваў у адзіноце, без вяселля…

Плаці! Плаці! Бо мы не валанцёры!
Шануй і ганарыся сваёй крывёй і мовай!
А што ты думаў, спажывец, знішчаць так вельмі рад?
Вось азнаёмся – спіс і чэк – плаці наперад!

15 кастрычніка 2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Плаці наперад - Сяргей Творца