Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АФІЦЭРЫ

Колькі раз Вам казалі трэба,
Колькі раз наперад ішлі,
А навокал у зорках неба
І абшар нашай роднай зямлі

Афіцэры – заўжды афіцэры.
Не чакаюць сабе ўзнагарод.
Недарма афіцэрам даверыў
Лёс зямлі беларускай народ

Мы на Вас спадзяёмся і верым
Беларусь нашу больш не спаліць.
Афіцэры – таму Афіцэры,
Што за край родны сэрца баліць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш АФІЦЭРЫ - Сяргей Макей