Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Магутны Божа

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.

Дай спор ў працы, будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць – дай!

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Магутны Божа - Наталля Арсеннева