Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІСТ

(паведамленне афіцыйных даследчыкаў)
Павер у нашу праўду, люд:
ён жудасць, ён загана, бруд.
Ён мае поўсць, аскал бы ў змея,
вялізазныя кулакі
(якімі гвалт і здзекі сее),
на шчоках ходзяць жаўлакі.
Дранцвееш ад яго пагляда.
Жыўцом звярка ён з’есці рады,
таму не дзіва, што ў пачвары
заўсёдна кроў цячэ па твары.
Ён вылез напаверх, бы крот,
з якіхсьці невядомых нетраў
і на дзесяткі, сотні метраў
нясецца ад яго смурод.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІСТ - Лашкевіч Фёдар