Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дняпроўскі боль

Як мантры адно: “Жыве вечна! Жыве!”
Шаптацьмем – з тым шэптам і згінем…
Па хвалях дняпроўскіх боль братні плыве,
Боль братні плыве супраць плыні.

Асьлеплены люд да сваёй барацьбы –
За троны, за землі – на мяса!
Склікаюць князі, каб у шале рабы
Кроў братнюю лілі і рады былі…

На лупалаўскай, костак поўнай зямлі
Заплакаў помнік Тарасу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дняпроўскі боль - Аляксей Карпенка