Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларускі дом

З беларускай старонкi,
З розных родных мясцiн
Мы не горкаю гронкай
Разам тут у жыццi.
Тут пад сонцам i поўняй
Помнiм мы зкуль наш род.
Толькi з намi ён поўны
Беларускi народ.

Як ад сцюжы зiмовай,
Божа, нас баранi
Нам забыць нашу мову
I свае каранi.
Злым вятрам не здавацца,
Шчыраваць будзем мы,
Бо людзьмi хочам звацца –
Й заставацца людзьмi.

Скажам дзякуй ад сэрца
I латвiйскай зямлi,
На якой нашы дзецi,
Быццам рунь, узышлi.
Ды няхай яны толькi
Свой паклон аддаюць
I зямлi, дзе iх продкi,
I таксама пяюць:

Беларусь паглядае:
Як жа тут мы жывём.
Нас збiрае, яднае
Беларускi наш дом,
Дзе нам хораша ў працы
I ў бяседзе падчас…
Хай жа свецiцца радасць
У Айчыны вачах!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларускі дом - Станіслаў Валодзька