Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Драпежны інстынкт

Вайна iдзе бясконцая заўсёды,
Знiшчаюць людзi нiзашто людзей,
Не мiрацца з сiвых часоў народы,
Нiколi мiру не было нiдзе.

Ваююць за зямлю або за веру,
Цi за iдэю, грош якой цана,
I кошты трацяць на вайну не ў меру.
Мо д’яблам людзям дадзена вайна?

Ўсе армii вялiкiя трымаюць,
Бо кожны хоча што-небудзь здабыць,
I толькi часу лепшага чакаюць,
Каб iншыя народы пакарыць.

Няхай раней вайна была ў пашане,
Як каралi змагалiсь i князi,
Ды i цяпер свет у ваенным стане,
I падымае боек ветразi.

Хоць аб сабе высокай думкi людзi,
Але iнстынкт драпежны к нам прыйшоў,
Нiколi мiру на Зямлi не будзе,
Вайна iдзе бясконца зноў i зноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Драпежны інстынкт - Анатоль Балуценка