Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліхтарыкі на рыцарскім турніры

Люстэркі два на рыцарскім турніры
да бітвы рыхтаваліся фінальнай,
люструючыся гожа дасканальна
па правілах адлюстравання віру.

І былі яны лепшымі між іншых.
і кожны малюпасенькі аскепак
прарочыў перамогу тых, хто бліжай,
яскравей мільгацеў на радасць трэсак.

Эмблемы ганарлівых славіў кожны.
і вось яны, на конях, і ў даспехах
насустрач мкнуцца, ірвучы меч з ножнаў…
бо служаць дурням ў пакоі смеху.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліхтарыкі на рыцарскім турніры - Андрусь Сталярык