Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Міхася Рагалевіча

Адбалела незагойнай ранай памяць,
Выліўшыся фарбамі карцін.
Ды не засціла тугой пакуты замець
ні любоў, ні веру, ні пачын.
Хоць душа параненаю птушкай
Залятала ў творчасць зноў і зноў,
Але спелы ўспамін надзею гушкаў,
Славіў мужнасць, вернасць і бацькоў.
Сёння з намі ён з карціны кожнай
Размаўляе моваю дабра.
Кажа нам: жывіце асцярожна,
Памяць не шануе ліхвяра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці Міхася Рагалевіча - Зоя Калкоўская