Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ганаруся роднай моваю!

Ганаруся
роднай моваю!
********************
Мілагучная,
Далікатная
Поплеч з гуслямі
Мова таткава.

З сенажацямі
Ды з палеткамі
Мова матчына
У садзе кветкамі.

Як саловачка,
Галасістая.
Што ні словачка –
Прамяністае.

І шчымлівая,
І балючая,
Гаманлівая,
Неўміручая.

Травы росныя,
Промні-кропелькі,
Мова боская –
У канопельках.

Як вясёлачка,
Каляровая.
Ганаруся я
Роднай Моваю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ганаруся роднай моваю! - Лёля Багдановіч