Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вяртанне да роднай хаты

І недзе блукае мой цень.
Дарогі пагоркамі ўздыбленыя
Ужо не чакаюць гасьцей.

Тут сьцежка дзіцячыя крокі
Схавала ў гушчар лебяды,
Ня ўскрыкне сівая сарока,
І воўк не пазнае сляды.

Пастукаю стрымана ў дзверы –
Адкруціцца стужкаю час.
Бацькі мае любыя, з вераю
Прыйшла памаліцца да вас.

Зямля мая родная, чорная,
Душа твая чыстая дзе?
З дзядамі стаіць пад іконамі,
І доўжыцца, доўжыцца дзень…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вяртанне да роднай хаты - Іна Снарская