Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пастукалі ў дзверы хаты

Пастукалі ў дзверы хаты:
– Хто там?
– НКВД! Адчыняй!..
Забралі раніцай тату…
Ад стрэлаў спалохаўся гай,
Асіны дрыжалі і клёны,
Дубы жалудамі плакалі…
– Адчыняй! – крычалі шалёна,
У шыбы білі прыкладамі,
І ў новых стралялі ахвяраў…
– За што? – шумелі бярозы…
Ды кулі знішчалі іх мары
І крыжавалі лёсы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пастукалі ў дзверы хаты - Сяргей Чыгрын