Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У лясах

У лясах
Чужынцаў косці
Дагніваюць.
А былых салдатаў
Кулі
Даганяюць.

То інфарктам,
То сухотамі –
А толькі
Праразаюцца
Варожыя асколкі.

Хлопцы падаюць
Без крыку
I без стогну.
Раптам
Рана незагоеная
Торгне.

I аглушаць
Пульсу
Ціхія удары,
I на вочы
Наплывуць
Чужынцаў твары.

Не закрыцца
Ні акопам,
Ні бранёю,
Ні мінулай
Пераможнаю
Вайною.

Тыя кулі,
Што калісь
Заселі ў целе,
Даляцелі ўсё ж
Да сэрца,
Даляцелі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У лясах - Генадзь Бураўкін