Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў дажджынкі – нябесная паства

Зноў дажджынкі – нябесная паства,
Бьццам сьлёзы, па твары цякуць…
Ці твае неспакойныя пасмы
Лёгкім дотыкам лашчаць шчаку?..
Можна вочы закрыць і памарыць,
Быць удзячным хвіліне любой,
Нават той, як нардычныя хмары
Набрыняюць завейнай журбой.
А пакуль льецца радасьць такая,
Што адольвае часу разьбег…
Я стаю пад дажджом, не ўцякаю –
Тольк і б ты не дагнала мой сьнег…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў дажджынкі – нябесная паства - Сяргей Законнікаў