Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нябесная сотня

Звычайныя учора у краіне
Рабочыя, настаўнікі.
Міколы, Галі….
Як звон бяды прабіў над Украінай-
Салдатамі, Героямі пастаялі.

Пакінулі і працу, і радзіну –
Сталі ўсе адна сьвятая раць.
За гонар чалавечы. За Айчыну
Пайшлі, як продкі, горда паміраць.

Даруй, матулечка, што я цябе пакінуў.
Што не дагледзеў старасьці твае..
Я ведаю, што кожны міг загіну –
Ды зло трываць ўжо сілы не стае!

Даруй, каханая, што я цябе пакінуў.
Начэй каханьня не дапіў. Не даласкаў.
Я ведаю, што кожны міг загіну-
Каб генафонд наш зорны, сакаліны
Вораг за мяжу не прадаваў!

Даруйце, дзетачкі, што вас пакінуў.
Ды казкі вашы БТРы павязьлі.
Я ведаю, што кожны міг загіну –
Каб вы рабамі, дзеткі, не расьлі!

Страляюць снайперы па нашай волі.
Каб запалохаць нас.
Бандыцкую на трон вярнуць “радню”.
А на Майдане патрыётаў болей,
Болей, болей….
І нават чэрці нас баяцца як вагню!

Стаім мы Сеччу мужнай на Майдане.
Крывавую цалуем мы зямлю.
Бо верым, што ніколі не завяне
Дух змагарны.
Адпор дадзім і чорту і Крамлю!

І сьмерці не баімся.
Добра знаем
Продкаў Запавет – як белы май:
Душы воінаў, хто гінуць за Радзіму,
Адразу, бяз суду, ідуць у РАй.

Мы ўжо ня ў целе.
Ў небе. Дома.
І плакаць, родныя, па нас ня варта.
Мы цяпер, як і Багам вядома:
Нябесная, сьвятая Роду варта.

Не плач так роспачна, матуля…
Твае сьлёзы-кроў із-пад нажа.
Зямны наш час адлічвае зязюля.
Не знае сьмерці воіна душа.

Я цябе, матулька, не забуду.
Сьпеў пачуеш першы салаўя.
Ці ля парога кветы мяты-руты-
Ведай, родная, што гэта я.

Я павернусь, я павернусь на Украіну
Зорным ліўнем. Працай ратая.
Будзе вецер цалаваць каліну-
Ведай, любая, што гэта я.

Я буду вечна з вамі ва Ўкраіне
Сьвятлом заранкі.
Зорак сьпеў здаля.
Анёл-ахоўнік на жыцьця вашай сьцяжыне—
Дзеткі, ведайце, што гэта я.

Я буду променем жывым Ярылы-
Каб Роду нашага не зьвяла шчасьця ніць.
Даждом я буду ціхім, мілым
Каб нівы родныя ў засуху жывіць.

І буду вечна мечам Перуновым
На тых, хто хоча Украіну ўсьмярціць!
Або прадаць духоўныя жыцьця асновы!
Такіх бяз літасьці я буду вечна біць!

29, 30. 03. 2014
да 40 – ка дзён Нябеснай Сотні

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нябесная сотня - Ніна Аксёнчык