Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трэба пажыць

Хопіць мне стрэлаў у спіну,
Досыць асечак ужо,
Я не ўпаду, не загіну.
Стрэльба (іначай – ружжо)

Ведае, хто чаго варты.
Куля-дурніца ў ствале
Сочыць (і гэта не жарты),
Сочыць, хто лішні, але…

Я не ўпаду, не загіну,
Нават калі прыйдзе час.
Мне, Махначу-Арлекіну,
Трэба пажыць дзеля вас.

Я вам прызнаюся шчыра,
Думкі адкрыўшы свае:
Дапамагае мне Ліра,
Муза сысці не дае.

Дзякуй за крылы Пегасу,
Справа малая – лячу.
Трошкі адмерана часу,
Сержу П’еро-Махначу.

05.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Трэба пажыць - Сяргей Махнач