Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Што трэба для шчасця



Анічога такога далёкага
Чалавеку для шчасця не трэба.
Дастаткова мне сонца высокага
І кавалачка сіняга неба.

А яшчэ, дык напэўна, патрэбна
Не спазнаць аніякай бяды,
Мець заўсёды скарыначку хлеба,
І хоць трохі крынічнай вады.

Ды не быць ні ў бузе, ні ў трывозе,
Сваіх блізкіх цаніць і любіць,
Каб спрыяла надвор’е ў дарозе,
І мне іншым патрэбнаму быць.

Што для поўнага шчасця мне трэба?
Ні геройства, ні славы, ні грошай…
Усяго толькі – скібачку хлеба,
І людзей побач – толькі харошых!

13.06.2007.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што трэба для шчасця - Пётр Шакола