Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА

(?-1629 або 1632)

Нібы з Іерусаліма, з любай Вільні
У мястэчка Любча ты вязеш друкарню
Па дарозе гразкай, па дарозе пыльнай.
Ты вязеш і знаеш, што вязеш не марна,
Бо патрэбны кнігі, як святло ў святліцы,
Кожнаму, хто ў Княстве хоча жыць, як трэба
Дома жыць, дзе Богу верыць і маліцца,
Каб быў хлеб заўсёды і было да хлеба.
І, нібы анёлак, што табе спрыяе,
Белы бусел следам над табою кружыць.
Там, дзе ты праедзеш, салавей спявае,
І цвітуць рамонкі, і не вянуць ружы.
І твая друкарня ў Любчы доўга будзе,
Нібы зніч, што праз гады й стагоддзі
свеціць,
Асвятляць Айчыну ўсім тутэйшым людзям.
Без Айчыны людзі, нібы пыл у вецер,
І таму, як з Іерусаліма, з Вільні
У мястэчка Любча ты вязеш друкарню
Па дарозе слёзнай, па дарозе дымнай…

6.05.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА - Віктар Шніп