Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Монаспектакль

Святло падае ніцма
як толькі можа падаць
зніч атручаны каханнем
Святло праз шкло
працінае вочы дзідай
так, як інквізітар ахвяру
святло лашчыцца
азыраватай мызай коткі
што палюе на зніч
Святло цьміцца-віруе
у рондалі на фаерцы
без агню
Агонь – гэта зніч
Які падае ніцма з
атручаных каханнем
далоняў Праметэя.
Агонь – гэта дзіда
якой інквізітар
працінае не да смерці
ахвяру
Агонь – гэта котка
мыза якой вільготная
як памытая падлога
на якой паслізнуўся
Зніч
расплёскаўшы святло
з рондаля кахання
Фаерка згасла.
Цішыня.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Монаспектакль - Павел Гаспадыніч