Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Подых Жыцця

Подых Жыцця

Свет Ізвечны Жыцця ён нячутна кранае
Ён узніме цябе і Душа заспявае
Шчырых Слоў Прастата працінае да донца
Да таемных куткоў што не бачылі Сонца

Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі
Ён узніме цябе панясе за аблокі
Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы
Я пабачу цябе і ў вачах тваіх Сонца…

У вочы-зоры гляджу і сябе ў іх бачу
Заступіў за мяжу я смяюся і плачу
Я шукаў і знайшоў цябе маё Роднае Сэрца
І з натхнённай душы Песня Радасці л’ецца

Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі
Ён узніме цябе панясе за аблокі
Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы
Там ёсць Ты там ёсць Я і ў вачах нашых Сонца…

Свет а ёсць толькі Свет ён нячутна кранае
Ён узніме цябе і душа заспявае
Шчырых Слоў Прастата працінае да донца
І з таемных куткоў л’ецца Свет Твайго Сонца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Подых Жыцця - Нікіта Цехановіч