Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Галасы закаханых

Вечаровай часiнай, бывала,
ты дахаты iдзеш памалу
i пачуеш неспадзявана:
цiхiм шэптам гучаць ля паркана
галасы закаханых.

Сам сабе

Ўсмiхнешся задумна,
не то радасна, не то сумна,
хоць звiняць так замiлавана
i даюцца не для абраных
галасы закаханых –

Усё ж зайздросна парой бывае,
быццам нечага не хапае.
Хай адкрыюць той свет непазнаны,
дзе шляхi нашы скрыжаваны,
галасы закаханых.

Хай уселяць у серца бомы,
для душы хай сыграюць знаёмы
той напеў, што з кахання сатканы,
што з расiнак iскрыстых сабраны, –
галасы закаханых.

Я хачу, я так моцна жадаю:
няхай кожны з вас пакахае
i парою, такой палымянай,
загавораць усхвалявана
галасы закаханых.

Сёння я сярод вас як роўны
ў свет кахання iду чароўны…
Дык няхай жа неўтаймавана
з веку ў век гучаць несцiхана
галасы закаханых!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Галасы закаханых - Мікола Аляхновіч