Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маўклівы мой

Густая цішыня павісла над пакоем.
Празрысты смутак лунае пад столлю.
Стаіш маўклівы, цешышся надвор’ем.
А я ўпотай цешуся табою…

Паветра напаўняе водар кавы,
І нават час спыніў свой хуткі бег.
Ты ведаеш, што толькі ты каханы,
Адзіны мой, маўклівы чалавек.

Хачу зірнуць у глыб тваіх вачэй,
Але насустрач крок зрабіць баюся.
І сэрца б’ецца ў сто разоў хутчэй…
Маўклівы мой, я за цябе малюся.

Звяртаюся да ўсіх Святых,
Заступнікаў і абаронцаў свету
Прашу я літасці ў іх
Майму, і толькі, чалавеку.

Няхай жыцце цябе шкадуе.
І зоры асвятляюць шлях.
Няхай заўжды табе шанцуе.
Няхай кахаюць толькі так,

Так шчыра, ласкава і верна,
Пяшчотна і так аддана.
Па-сапраўднаму, ад чыстага сэрца
Так моцна, як я кахала…

Паціху змрок ахутвае пакой,
Шэры смутак апусціўся на падлогу.
Я ўпотай цешуся табой,
А ты глядзіш, маўклівы, на дарогу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маўклівы мой - Аўтар невядомы