Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хачу любіць

Хачу любіць.
хачу так моцна закахацца,
каб не было ні неба ні зямлі
каб не было праблемаў і няшчасця
каб былі мы аднымі на зямлі.

Хачу я жыць.
ды так каб не пасмелі
сказаць што пражыла я абы як.
каб зоры нада мною захацелі
і асвячалі вечна мне мой шлях.

Хачу змагацца.
да крыві апошняй кроплі
я за любоў, і вернасць і сяброў.
хачу каб поўнілась жыццё спакоем,
бязмежнай радасцю і шчырасцю сяброў.

2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хачу любіць - Аўтар невядомы